Фотарэпартаж: Адкрыццё найпрыгажэйшай ёлкі ў Еўропе
У Вільні адбылася цырымонія ўрачыстага адкрыцця галоўных ёлак горада. Іх, як і заўжды, усталявалі на Кафедральнай плошчы і каля Ратушы. Таксама прыгожыя ёлкі можна пабачыць і каля буйных гандлёвых цэнтраў.
Сёлета на самую вялікую і галоўную ёлку было выдаткавана каля 90 000 еўра. Яе вырашылі ўпрыгожыць ілюмінацыяй у шахматнай тэматыцы ў бела-сіняй гаме. Зробленая гэта таму, што падчас раскопак на Кафедральнай плошчы там была знойдзеная шахматная каралева.
На свята ўрачыстага адкрыцця ёлкі ў Вільню прыйшло не толькі шмат літоўцаў, але і з’ехаліся замежнікі. Літоўская ёлка лічыцца адной з самым прыгажэйшых у Еўропе. Леташнюю ёлку турыстычны партал «European Best Destinations» прызнаў самай прыгожай у Еўропе, а вядомае амерыканскае выданне «USA Today» ўключыла ў спіс 25 самых уражлівых калядных аб’ектаў усяго свету.
Мэр Вільні Рэмігіюс Шымашус выказаў меркаванне, што сталічная елка і ў гэтым годзе будзе прэтэндаваць на тытул самай прыгожай елкі Еўропы і мноства турыстаў з’едзецца ў Вільню, каб палюбавацца на яе.
Падчас цырымоніі ўрачыстага адкрыцця ладзіліся канцэрт, калядны і дабрачынны кірмашы.
Беларускае Радыё Рацыя