Фотаверш: Касцёл святой Ганны ў Вільні
Верш “Касцёл св. Ганны ў Вільні” – самы псіхатэрапеўтычны верш Максіма Багдановіча.
Летам асабліва шмат беларусаў наведвае Вільню. І можна рабіць гэтыя вандроўкі паэтычнымі, прыгадаўшы вершы беларускіх паэтаў пра Вільню.
Класічны твор пра Вільню – верш Максіма Багдановіча “Касцёл св. Ганны ў Вільні”.
Каб залячыць у сэрцы раны,
Забыць пра долі цяжкі глум,
Прыйдзіце да касцёла Анны,
Там знікнуць сцені цяжкіх дум.
Як легка да тары, як красна
Узносіць вежы ён свае!
Iх зарыс стройны ў небе ясна
Ізломам дзіўным устае.
А вастрыя іх так высока,
Так тонка ў вышу неба тнуць:
Што міг – і ўжо, здаецца воку,
Яны ў паветры паплывуць.
Як быццам з грубаю зямлёю
Расстаўся стройны, лёгкі гмах
Івось, чаруючы красою,
Уступае на блакітны шлях.
Глядзіш, – і ціхнуць сэрца раны,
I забывает долі глум.
Прыйдзіце да касцёла Анны,
Там знікне горач цяжкіх дум.
Вільні прысвечаны вершы Максіма Багдановіча, “Вулкі Вільні зіяюць і гулка грымяць”, у Вільні “Ліхтарняў свет у сіняй вышыні”, а таксама верш “Касцёл св. Ганны ў Вільні”.
Можна сказаць, што верш – псіхатэрапеўтычны.
Беларускае Радыё Рацыя