Фрагмент стылю „мадэрн” у цэнтры Воршы



Вельмі часта рэшткі і сведчанні былых эпох ды стыляў фрагментамі існуюць ў цэнтрах беларускіх гарадоў, і не адразу прыкметныя, губляюцца сярод пераробак пазнейшых часоў.

Раней у стылі мадэрн была ўся ўваходная брама, але на Дажынкі 2008 года, большую частку брамы замянілі на сучасную.  

На вуліцы Міра ў Воршы можна прайсці побач і не звярнуць увагу на фрагмент каванай брамы ў стылі мадэрн, які захаваўся каля будынку было жаночай гімназіі. 

Будынак былой жаночай гімназіі на вуліцы Міра ў Воршы. 

А вось і каваная брамка з стылі мадэрн – прывітанне  з пачатку 20-га стагоддзя. 

Раслінныя матывы ў метале.  

А так будынак былой жаночай гімнзіі ў Воршы выглядае з панадворку. 

Фота: кастрычнік 2018 года.   

Беларускае Радыё Рацыя