Футурыстычны фестываль святла ў Вільні



У Вільні з 25 па 28 студзеня прайшоў футурыстычны фестываль святла, з якога распачалося юбілейнае святкаванне 700-годдзя дня нараджэння горада.

Ён уразіў жыхароў і гасцей горада цудоўнымі творамі мастацтва ілюмінацый лепшых мастакоў з розных краін свету. Напрыклад, італьянскі мастак Крысціян Рыццуці прадставіў лазерную інсталяцыю Amnesia. Гэта аўтарская інтэрпрэтацыя памяці – яе пульса, адраджэння і неўміручасці.

Сярод гасцей з Латвіі, каб паехаць на гэты фестываль у Вільню, разыгралі нават 700 бясплатных аўтобусных білетаў.

Светлавое шоу прайшло ў галоўных гістарычных кропках літоўскай сталіцы. Яго можна было пабачыць на Ратушнай і Кафедральнай плошчах, у галоўным дворыку Вільнюскага ўніверсітэта, каля прэзідэнтуры, у францысканскім манастыры XIV стагоддзя, у барочным касцёле Святой Кацярыны, а таксама ў патаемных гарадскіх дварах, плошчах і парках ды іншых месцах.

Беларускае Радыё Рацыя