Галіна Навумчык: Праўдзівая статыстыка – гэта самае асноўнае



Менш чым праз тыдзень у Чэхіі скончацца строгія каранцінныя меры.

У новым фармаце пачнуць працаваць месцы грамадскага харчавання, трэнажорныя залы і салоны прыгажосці, — распавяла журналістка, экскурсавод Галіна Навумчык, якая вось ужо амаль два дзесяцігоддзі жыве ў сталіцы Чэхіі — горадзе Празе:

– Тут некалькі, на маю думку, фактараў. Першае – праўдзівая статыстыка, і гэта самае асноўнае. Грамадства і ўлада адчуваюць узаемную павагу адзін да аднаго і давер. У сітуацыі крызіса гэта вельмі было істотна. Грамадства ўсё разам кансалідаванае дамаўляецца: давайце ў мерах бяспекі будзем сябе паводзіць вось так. І калі грамадства сябе так паводзіць, яно чакае, што ўлада будзе шчырая з ім і будзе даваць праўдзівую інфармацыю.

Галіна Навумчык адзначыла, што сёлета яна пакуль нікуды не плануе выязджаць па-за межы Чэхіі, нават калі будуць адчыненыя межы. Яна хоча наведаць чэшскія мясціны, у якія раней не трапляла, або якія хацела б пабачыць яшчэ раз.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя