Гарадзеншчына прэзентуе свой турыстычны патэнцыял у Літве



Патэнцыял медыцынскага і бязвізавага турызму прадставіць Гарадзенская вобласць на міжнароднай выставе Adventour-2020 у Вільні.

Пра гэта БелТА паведамілі ва ўпраўленні спорту і турызму Гарадзенскага абласнога выканкама. Выстава пройдзе 24-26 студзеня. Як адзначылі ва ўпраўленні, “літоўскі рынак вельмі важны для нас, бо Літва – адзін з лідараў па колькасці турыстаў у рэгіёне. Так, з больш чым 122-х тысяч бязвізавых турыстаў, якія наведалі Гарадзенскую вобласць у мінулым годзе, звыш 83-х тысяч былі гасцямі з Літвы”. Адзначаецца, што набірае папулярнасць медыцынскі турызм.

Таксама пра турыстычны патэнцыял Гарадзеншчыны раскажуць у студзені-лютым на тэматычных мерапрыемствах у Латвіі, Эстоніі і Польшчы.

Фота euroregion-grodno.by