Гарадзенская крэпасць удзельнічала ў Першай сусветнай тры разы



Стогадовы юбілей удзелу ў Першай сусветнай вайне Гарадзенская крэпасць можа адзначаць некалькі разоў.  Фарты крэпасці –  гэта вялікі ланцуг з некалькіх дзясяткаў цэментных элементаў, які  абвівае колам Гародню. Па часе пабудове і па дакументах гэтыя фарты нездарма завуцца “Апошняя крэпасць Расейскай імпэрыі”. Пра гістрорыю  ўдзелу крэпасці ў баях , што адбываліся каля Гародні стагоддзе таму, распавядае гарадзенскі гісторык Зміцер Люцік.

–   Першая сусветная вайна для Гарадзенскай крэпасці пачалася ў верасні 1914 года ў выніку адступлення 1-й і 2-й рускіх армій з Усходняй Прусіі і ў выніку выхаду нямецкай 8-й арміі ў бліжэйшыя ваколіцы да крэпасці. Немцы здолелі ўзяць Свентаяньск і выйсці да Друзгенік. Гарадзенская крэпасць у той час была яшчэ недабудаваная. Большасць яе фартоў набыла асноўныя бетонныя брустверы, яшчэ не пачалося будаўніцтва казармаў, фактычна яшчэ адсутнічала артылерыя.

Апроч падзеяў Першай сусветнай вайны, на фартах крэпасці падчас Другой сусветнай адбываліся трагічныя падзеі – адзін з фартоў стаў месцам расстрэлу мірных жыхароў Гарадзеншчыны і бліжэйшых польскіх вёсак.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня