Гарадзенская вобласць зноў увяла памежны збор
Гарадзенскі абласны савет прыняў рашэнне пра спагнанне збору за перасячэнне мяжы.

На Нацыянальным прававым інтэрнет-партале апублікавана рашэнне абласнога савета дэпутатаў №466 ад 29 снежня. Яно ўступае ў сілу з 1 лютага.
Мясцовы збор за перасячэнне граніцы будзе спаганяцца ў пунктах пропуску да 1 студзеня 2025 года. Ён складзе 1 базавую велічыню.
На дадзены момант гэта 37 рублёў. Ад выплаты збору некаторыя транспартныя сродкі вызваляюцца, напрыклад, з дыпламатычнымі нумарамі або якія належаць дзяржаўным органам.
