Гарадзенскія турфірмы прапануюць падарожжы па Беларусі



Некалькі гарадзенскіх турфірмаў прапануюць адпачынак па Беларусі. На прапановы гарадзенцаў, якія вырашылі адпачыць бюджэтна, вялікую ролю адыграюць кошты,  якія можна выдаткаваць на гэтыя падарожжы. Па словах супрацоўнікаў гарадзенскіх турфірмаў, пачалася вялікая колькасць адмоваў ад падарожжаў ў “цёплыя краіны”, за якія людзі заплацілі грошы ўзімку. І цяпер за гэтыя грошы людзі хочуць падарожнічаць па Беларусі.

Пра свае прапановы для гарадзенскіх турыстаў распавядае дырэктарка гарадзенскай турфірмы “Мерцана” Галіна Фацеева:

– Мы ў гэтым годзе зрабілі ўхіл на зборныя экскурсіі для індывідуалаў. Для прадпрыемстваў мы робім экскурсіі па Агустоўскім канале, таксама ў “Апошнюю крэпасць Расейскай іпэрыі”, якая звязаная з нашай гарадзенскай фартыфікацыяй. Ёсць задумка асвоіць Гомельскую вобласць – вельмі хочам запусціць адна- і двухдзённыя туры, напрыклад, па Мозыры, на два дні.

Па словах Галіны, большасць турыстаў, што падарожнічаюць зараз па Беларусі, робяць гэта самастойна, таму колькасць турыстаў, што звяртаюцца зараз у турфірмы, паменшылася ў параўнанні нават з мінулым годам у некалькі разоў.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня