Гарадзенскія ўлады адмянілі збор за перасячэнне мяжы
Гарадзенскія ўлады адмянілі збор за перасячэнне мяжы.
З 1 студзеня 2023 года спыняе дзеянне рашэнне Гарадзенскага абласнога Савета дэпутатаў ад 30 сакавіка 2021 г. № 305 „Аб мясцовым зборы”, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Гарадзенскага аблвыканкама, аб якім паведамляе reform.by.
Пра ўвядзенне новага мясцовага збору ў 2023 годзе абяцаюць паведаміць дадаткова. Нагадаем, Гродзенская вобласць увяла збор за перасячэнне мяжы з 1 чэрвеня. Ён складаў адну „базавую”.
З 1 студзеня 2021 года абласныя рады дэпутатаў атрымалі права ўводзіць на тэрыторыі сваіх рэгіёнаў мясцовы збор за перасячэнне дзяржмяжы транспартнымі сродкамі ў пунктах пропуску. Гэта прадугледжваецца абноўленым Падатковым кодэксам.