Гародні ў турпатэнцыяле – не хапае свабоды
Ужо ў пачатку траўня распачынаецца новы турыстычны сезон. Аднак Гародні, як гораду, не стае турыстычнага патэнцыялу.
Дырэктарка турыстычнай фірмы “Дон Кіхот” Святлана Якімава лічыць, што ў горада невялікая колькасць гідаў і экскурсаводаў.
– Першая праблема, якую я бачу, бо насамрэч шмат тут праблем, гэта праблема экскурсаводаў-гідаў. Афіцыйна не так даўно прыйшоў дакумент, колькі ў нас гідаў з ангелькай мовай – 4 чалавекі на Гародню, 2 чалавекі з польскай мовай, ніводнага гіда з літоўскай. Прычым у нас 60% бязвізавых турыстаў – гэта літоўцы. І мы будзем расказваць, што мы гатовыя.
На думку Андрэя Несцяровіча з этнакрамы “Цудоўня”, у турыстычных патэнцыяле гораду не хапае волі гарадзенскіх уладаў.
– Не хапае, напэўна, жадання ва ўладаў ісці насустрач ініцыятывам і быць больш гнуткімі. Таму што літаральна зараз сітуацыя такая, што фестываль воднага турыста “Нёманская вясна” праводзіцца напачатку красавіка пры тэмпературы плюс восем днём, нуль ўначы. Можна было б зрабіць класны фестываль воднікаў, але пры такой тэмпературы свята з гэтага не атрымаецца. Атрымаецца выключна спаборніцтвы. Гэта крыху неадэкватна. Складанасці з пераносам на іншыя даты існуюць і існуюць сур’ёзна. То бок, што па выніку атрымаецца, не зразумела наогул.
На думку гараденскіх экскурсаводаў і гідаў Гародні ў турыстычным патэнцыяле не хапае кавярняў з нацыянальнай кухняй, цікавых мерапрыемстваў ды розных майстар-класаў для турыстаў.
Беларускае Радыё Рацыя