Гародня: асноўныя турысты – гэта жыхары Беларусі
Пры зачыненых межах асноўныя турысты, што наведваюць Гародню – гэта турысты, што прыяджаюць у горад з іншых гарадоў Беларусі. Як канстатуе кіраўнік турыстычнай фірмы “Спадарожнік” Аляксандр Старыцын пасля амаль паўгадовага перапынку ў горад пачалі ехаць турысты.
– Зараз трошачкі лягчэй стала ў турызме. Трошачкі ў нас праца з’явілася. Што датычыцца турыстаў- то прыязджаюць. Турысты, якія прыязджаюць гэта пераважна нашыя з Беларусі. Расейцы ў нас таксама бываюць, але хутчэй не ў мэтах турызму, а ў прыватных часцей.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Экскурсаводы раяць праводзіць экскурсіі ў летні перыяд зранку з сямі да 11 раніцы, ці пасля 18 –й гадзіны, калі спадае спёка, таму што ў дзень тэмпература даходзіць да 30 градусаў і можна атрымаць так званы “сонечны ўдар” і патрапіць у шпіталь.
Сяргей Апановіч, Беларускае Радыё Рацыя