Гародня: турыстычныя аб’екты зачыняюцца
Гарадзенскія турыстычныя аб’екты зачыняюцца для наведнікаў на невызначаны тэрмін з-за каронавірускай інфекцыі. Першым такім аб’ектам стаў “Гарадзенскі маентак “Каробчыцы”, які ў вялікай колькасці наведвалі турысты і які карыстаўся попытам таксама і сярод гарадзенцаў.
Прадстаўнікі комплекса на сваіх сацыяльных сетках выклалі абвестку, што комплекс будзе працаваць да 3 траўня ўключна, а затым зачыняецца для наведнікаў да канца траўня. Таксама прадстаўнікі комплекса нагадалі ў сваёй абвестцы аб адміністратыўнай адказнасці за з’яўленне на тэрыторыі аб’екта, і адказнасці за тое, што людзі проста прыедуць “палазіць” па вайсковай тэхніцы, якая стаіць на тэрыторыі так званага “партызанскага лагеру”. На тэрыторыі аб’екта таксама адмененыя ўсе мерапрыемствы звязаныя з 75-годдзем “Дня Перамогі”, якое будзе адзначацца ў Беларусі 9 траўня.
Улады Беларусі плануюць “з шыкам” адзначыць гэтае “свята”, але прадстаўнікі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя раяць Беларусі адмяніць розныя масавыя мерапрыемствы.
Сяргей Апановіч, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня