Гародня — усё больш папулярны напрамак у польскіх турыстаў



Гародня усё больш папулярны напрамак у польскіх турыстаў, аднак ехаць у Берасце яшчэ не так шмат ахвотных. Таксама адметна і тое, што Беларусь цікавіць больш палякаў з Варшавы, Познані, Кракава ды іншых гарадоў, але не з блізкага Беластоку.

Пра гэта ў эфіры нашага радыё распавёў дырэктар турыстычнай фірмы Junior у Беластоку – Яўген Лаўранюк. Агулам, паводле яго, турысты з падарожжа вяртаюцца задаволеныя:

— Я размаўляю з гэтымі турыстамі, пытаю ў іх, што вам падабалася, што не падабалася. І гавораць, што толькі мяжа не надта, а ўсё астатняе вельмі падабалася. Усе ў Беларусь. Беласток засыпаны рэкламай, на кожнай вуліцы сотні рэклам. У Гародні іх столькі многа няма. Падабаюцца турыстам гістарычна-архітэктурныя помнікі, бачна, што вядзецца рэстаўрацыя гэтых помнікаў. Мір, Нясвіж, Гародня. У Гародні ўжо рэстаўруецца замак.

Яўген Лаўранюк адзначае адкрытасць і гасціннасць беларусаў. Таксама, паводле яго, польскія турысты ахвотна робяць у Беларусі пакупкі. Сярод іншага папулярнасцю карыстаецца беларускі лён і шакалад. Як арганізатар турыстычных паездак ён узгадаў толькі адзін пакуль яшчэ негатыўны момант – гэта недастаткова развітую сетку гатэляў, асабліва ў невялікіх гарадах. Адзначым, што ў траўні Гародню наведаў 20-тысячны бязвізавы турыст з пачатку года.

Поўную гутарку слухайце з далучаным гукавым файле:

Гутарыла Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя