Германія хоча ўвесці стацыянарны кантроль на ўсходняй і паўднёвай межах
Германія хоча ўвесці стацыянарны кантроль на ўсходняй і паўднёвай межах.

Міністэрства ўнутраных спраў краіны рыхтуе адпаведны зварот у Еўракамісію. Напярэдадні Міністр замежных спраў Нэнсі Фезер заявіла пра намер узмацніць кантроль мяжы з мэтай прадухілення нелегальнай міграцыі.
Стацыянарны кантроль плануецца на граніцах з Польшчай, Чэхіяй і Швейцарыяй. Федэральная паліцыя будзе непасрэдна на мяжы выбарачна спыняць транспартныя сродкі для праверкі. З 2015 года такі кантроль існуе на нямецка-аўстрыйскай мяжы.
Нягледзячы на тое, што ў Шэнгенскай прасторы дзейнічае прынцып адкрытых унутраных граніц, у многіх дзяржавах цяпер уведзены пагранічны кантроль. Напрыклад, Францыя кантралюе свае наземныя межы з прычыны пагроз тэрарызму і некантраляванай міграцыі.
