Гомельскі касцёл Нараджэння Божай Маці



У савецкі час у будынку, дзе цяпер касцёл Нараджэння Божай Маці, былі мастацкія майстэрні, а да гэтага – праваслаўная царква Нараджэння Багародзіцы (1896), якая стаяла на могілках.

Могілкі былі знішчаныя ў 1950 гады, на іх месцы зрабілі сквер, які назвалі Студэнцкі.

Будынак перададзены каталіцкай супольнасці ў 1990 годзе. Касцёл асвечаны кардыналам Казімірам Свёнтакам 9 снежня 2000 году.

[Not a valid template]

І цяпер у памяць пра людзей праваслаўных і каталікоў, пахаваных на могілках, каля касцёлу ёсць помнік з крыжам, а таксама тут складзеныя рэшткі помнікаў з могілак.

 Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя