Гомельскі парк: рэканструкцыя



Гомельскі парк – гэта вельмі добра захаваны сядзібна-пейзажны парк, які быў створаны ў XIX стагоддзі. Парк знаходзіцца на месцы старажытнага горада – замка. Парк з рэдкімі пародамі дрэваў месціцца на высокім беразе Сожа.

IMG_1889

Калісьці тут была маленкая рака Гамеюк, якая і дала назву горада, але цяпер ракі не існуе – на яе месцы сажалка з лебядзямі. Паміж Гамеюком і Кіеўскім спускам фактычна размяшчаўся сярэднявечны Гомель.

Парк падзелены Лебядзінай сажалкай на дзве часткі – паўднёвую, дзе знаходзіцца палац Румянцавых-Паскевічаў, Сабор святых Пятра і Паўла, склеп Паскевічаў, і паўночную , дзе размяшчаецца парк атракцыёнаў, Зімовы сад, вежа былога цукровага заводу.

IMG_1861

 Яшчэ ў парку ёсць старыя сабачыя магіла на валунах выбітыя мянушкі сабак – Лорд і Марка.

IMG_1880

  Адна з адметнасцяў Гомельскага парку – беларускіх надпісаў тут не знойдзеш. Нават на ў шыльдах каля раслінаў ні слова пра Беларусь, а напісана, што растуць яны ў “Еўрапейскай часцы Расеі”.

IMG_1871

 Цяпер ў парку рэканструкцыя – замест асфальта кладуць плітку.

[Not a valid template]

Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя