Грамадзяне Беларусі пры ўездзе ў Расею змогуць паказаць тэст на COVID-19 у прыкладанні
Грамадзяне Беларусі, а таксама Арменіі з 1 лютага змогуць уязджаць на тэрыторыю Расеі праз пэўныя паветраныя пункты пропуску пры наяўнасці адмоўных тэстаў на каронавірус, паказу ў мабільным прыкладанні «Падарожнічаю без COVID-19». Адпаведнае распараджэнне прынята ўрадам РФ апублікавана на расейскім афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі.
Дакументам вызначана, што дадзеная норма будзе дзейнічаць па 1 сакавіка 2021 года ўключна. У пастанове прыводзіцца пералік з 20 пунктаў паветранага пропуску ў РФ, праз якія можна будзе заязджаць па новых умовах. У іх ліку маскоўскія аэрапорты Дамадзедава, Шарамеццева, Унукава і Жукоўскі, а таксама паветраныя гавані Санкт-Пецярбурга, Калінінграда, Сочы, Уладзівастока, Новасібірска, Казані і некаторых іншых гарадоў.