Грамадзяне Расеі бягуць у Грузію
Чарга на расейска-грузінскай мяжы вырасла да 15 км. Працягласць праезду сухапутнай мяжы складае больш за суткі.

Чэргі на расейска-грузінскай мяжы пачалі расці пасля абвяшчэння мабілізацыі ў Расеі. І калі ў першы дзень пасля абвяшчэння час на праходжанне мяжы складаў 7-10 гадзін, то цяпер час праезду вырас да 24 гадзін і болей.
Як паведамляе тэлеграм-канал пра Грузію Мікалай Леўшыц, дарога ад Уладзікаўказа часткова перакрытая рашэннем МУС Паўночнай Асетыі. Некаторыя грамадзяне РФ спрабавалі перасякчы расейска-грузінскую мяжу нават на самакатах, паколькі пешшу праходзіць нейтральную зону забаронена.
На дадзены момант прапускаюць праз мяжу практычна ўсіх, аднак пасля правядзення апытання.
Беларускае Радыё Рацыя
