Грэцыя закрыла паветраную прастору для беларускіх самалётаў
Грэцыя прыняла рашэнне закрыць сваю паветраную прастору для самалётаў з Беларусі і забараніць уласнай авіяцыі лятаць над беларускай тэрыторыяй.
Апублікаваная дырэктыва Упраўлення грамадзянскай авіяцыі Грэцыі, дзе гаворыцца, што самалётам беларускіх авіяперавозчыкаў забараняецца пасадка і ўзлёт на тэрыторыі Грэцыі і пралёт над ёю, за выключэннем гуманітарных і санітарных бартоў, аварыйных выпадкаў.
Дырэктыва ўведзеная пакуль што на тры месяцы — з 21 снежня па 21 сакавіка. Раней Грэцыя ўжо ўводзіла аналагічныя часовыя абмежаванні адносна беларускай авіяцыі і паветранай прасторы. Гэта было пасля прымусовай пасадкі ў Беларусі рэйса Ryanair.
Беларускае Радыё Рацыя