Група школьнікаў і студэнтаў з Гародні знаёміцца з Беластокам



Беласток наведвае група школьнікаў і студэнтаў з Гародні ў межах праекту “80 кіламетраў бяспамяцтва – сустрэча з гісторыяй польска-беларускага памежжа”. Раней маладыя беластачане былі з візітам у Гародні, дзе знаёміліся з гісторыяй горада ды яго архітэктурай. Галоўная мэта праекту, які рэалізуе Таварыства адукацыі і дыялогу “Fontis et Futura”, – наблізіць гісторыю памежжа, запоўніць белыя плямы ў ведах маладых людзей.

Кажа ўдзельнік праекту, гарадзенец Аляксей:

– Вельмі прыемна пазнаёміцца з беластоцкімі калегамі, паглядзець, як гэта праходзіць у іх, якая цікавасць узнікае да гісторыі Гародні, таму што ў свой час нашы тэрыторыі ўваходзілі ў адну дзяржаву – Рэч Паспалітую.

Томаш Башэнь: – Відавочна нашая гісторыі мае шмат агульнага. Беласток і Гародня знаходзяцця ў адным рэгіёне. Але калі Гародня апынулася ў складзе Савецкага Саюза, тады і паўстала розніца паміж нашымі людзьмі.

У межах праекту маладыя людзі рыхтуюць адмысловыя прэзентацыі, якія будзе ацэньваць кампетэнтнае журы. Удзельнікі, акрамя падрыхтоўкі сваіх матэрыялаў, таксама знаёмяцца з Беластокам. Завершыцца візіт у нядзелю, 30-га лістапада, наведваннем беластоцкіх музеяў.

[Not a valid template]

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтаркі