Грушкі – помнік паўстанцам 1863 года
У вёсцы Грушкі, што непадалёк цяперашняй беларуска-польскай мяжы, падарожнік можа ўбачыць помнік паўстанцам 1863 года.
Грушкі сёння – мясцовасць Аўгустоўскага павету, прыналежыць да гміны з цэнтрам у Пласцы. Некалі гэта была вёска каралеўскай эканоміі Гарадзенскага павету Троцкага ваяводства.
155 гадоў таму, 28 чэрвеня 1863 года ў лесе пад Грушкамі адбылася бітва атраду Юзафа Раматоўскага, легендарнага палявога камандзіра “Ваўра” з расейскім войскам, якое было скіраванае на задушэнне вызвольнага чыну.
У бітве пад Грушкамі інсургенты перамаглі. А праз сто гадоў у гонар гэтай падзеі ў мястэчку быў усталяваны помнік. Мясцовыя жыхары шануюць памяць пра ваяроў Студзеньскага паўстання.
Уладзімір Хільмановіч, Беларускае Радыё Рацыя, фота аўтара