Грутас – запаведнік савецкай эпохі



Грутас парк (Grūto parkas– прыватны музей пад Друскенікамі, тут былі сабраныя помнікі савецкай эпохі пасля таго, як у Літве адбылася дэсаветызацыя з набыццём Незалежнасці. 

На фота: Фігура савецкага воіна, зробленая палонным нямецкім скульптарам пасля Другой сусветнай вайны. 

 У парку каля 100 сабраных з усёй Літвы экспанатаў: помнікі, бюсты, скульптуры, барэльефы дзеячаў перыяду рэвалюцыі і перыяду акупацыі, а таксама знакі, плакаты ды іншыя атрыбуты савецкага часу.

У 2001 годзе літоўскі бізнэсмэн Вілюмас Малінаўскас заснаваў парк савецкіх скульптур, які належыць цяпер яму і яго сям’і.

Парк Грутас імітуе стыль СССР часоў ГУЛАГу.

Рэканструяваны „сталыпінскі вагон”, у якім вазілі вязьняў. 





Беларускае Радыё Рацыя