Грузінская Кахетыя: людзі і танцы
Тысячагадовая гісторыя Кахетыі згадвае пра сябе цэрквамі і замкамі, якія ўзвышаюцца над вінаграднікамі, з якіх робіцца традыцыйнае віно. Былое незалежнае княства – цяпер адзін з самых бедных рэгіёнаў Грузіі. Тут у маленькіх населеных пунктах самымі сучаснымі пабудовамі з’яўляюцца паліцыя і шпіталь. У сценах закінутай школы ці клуба вам пакажуць традыцыйныя кахетынскія танцы. А бабулі, які размаўляюць толькі па-грузінску, на пальцах прапануюць пагандлявацца за грузінскія прысмакі. А пасля гандлю вы абавязкова атрымаеце нешта ў падарунак. У таксі абавяскова гандлюйцеся, бо таксіст палічыць за непавагу і будзе з вас смяяцца, а можа яшчэ і пакруціць пальцам ля скроні, палічыўшы вас дурнем.
Месцам, дзе па вечарах збіраюцца мясцовыя мужчыны, з’яўляецца самая людная кропа – запраўка, на якой знаходзяцца некалькі крамаў. Тут дзеляцца навінамі і размаўляюць пра жыццё. Адсюль можна з’ехаць у любую кропку Грузіі. Кошты на паліва такія, як у Беларусі, аднак паехаць на таксі на адлегласць у некалькі кіламетраў каштуе хіба ў некалькі разоў таней. За 2,3 лары даюць адзін даляр, аднак памяняць грошы лепей не ў банках, а ў невялічкіх абменных пунктах, што з’яўляюцца прыватнымі.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя