Грузія не будзе ўводзіць візы для беларусаў



Грузія не будзе ўводзіць візы для беларусаў. Кіроўная партыя ў парламенце „Грузінская мара” не разглядае ўвядзенне віз для расіян і беларусаў.

Старшыня партыі Іраклій Кабахідзэ паведаміў, што „у Грузіі існуе пэўны рэжым, які няма неабходнасці пераглядаць. Астатняе — здагадкі, якія звязаны з ваеннай рыторыкай. Натуральна, мы не будзем у гэтым далучацца да радыкальнай апазіцыі”. Паводле яго, бескантрольнага ўезду іншаземцаў у Грузію і так няма. “За гэта адказваюць адпаведныя ведамствы, і яны ўсё кантралююць”, — адзначыў Кабахідзэ.

Раней увядзенне віз для беларусаў і расейцаў ініцыявала грузінская апазіцыя.