Грымячая крыніца
Грымячая крыніца – адна са шматлікіх шанаваных крыніц Магілёўшчыны.
Грымячая крыніца знаходзіцца каля старажытнага мястэчка Расна Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці.
Крыніца ахоўваецца дзяржавай з 1994 года.
Абвешчана гідралагічным помнікам прыроды мясцовага значэння рашэннем Дрыбінскага выканаўчага камітэта ад 26 лютага 2003 года.
Грымячая крыніца асвечаная 15 кастрычніка 2014 года настаяцелем праваслаўнай Свята-Траецкай царквы ў Расне айцом Дыянісіем Комарам на свята Пакрава Прасвятой Багародзіцы.
Плошча помніка прыроды складае 0,19 га.
Беларускае Радыё Рацыя