Іншаземцы могуць прыехаць на „Славянскі базар” без візы
Беларусь дазволіла бязвізавы ўезд грамадзянам 73 краін, якія едуць на Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар”. Бязвіз будзе дзейнічаць ад заўтрашняга дня да 24 ліпеня. Асноўныя мерапрыемствы фестывалю сёлета пройдуць з 14 па 17 ліпеня.
Для таго, каб заехаць у Беларусь па гэтым “бязвізе”, іншаземцу трэба мець раздрукаваны або электронны білет на канкрэтнае мерапрыемства “Славянскага базару” або афіцыйнае запрашэнне. Па адным білеце дазволены аднаразовы ўезд у Беларусь – паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт.