Інстытут фізіялогіі правядзе Міжнародны семінар “Аздараўленчы турызм”
Ён пройдзе 10 лютага, паведамілі ў прэс-службе НАН Беларусі.
У рабоце семінара прымуць удзел беларускія і венгерскія навукоўцы, прадстаўнікі навуковых арганізацый НАН Беларусі, Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, спецыялісты па аздараўленчаму турызму, прадстаўнікі санаторна-курортных устаноў (санаторыяў „Іслач” НАН Беларусі, даччынага ўнітарнага прадпрыемства “Санаторый Крыніца”, санаторыя “Альфа Радон” і іншых).
Асноўная мэта правядзення семінара – вызначыць значнасць аздараўленчага турызму для Беларусі і Венгрыі, бо абедзве краіны валодаюць лячэбнымі фізічнымі фактарамі, багатымі прыроднымі і культурнымі рэсурсамі, маюць велізарны патэнцыял для развіцця аздараўленчага турызму не толькі ў сябе, але за яе межамі. У сувязі з гэтыя асаблівае значэнне надаецца працягу навуковых даследаванняў мінеральных і тэрмальных вод, эфектыўнасці іх выкарыстання для аздараўлення чалавека, павышэнню інфармаванасці насельніцтва аб магчымасцях аздараўленчага турызму.
Плануецца, што ў семінары прыме ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Венгрыі ў Беларусі – спадар Жолт Чутора.
Фота holiday.by