Ірына Румянцава-Стэнхольм: Датчане доўгі час не верылі, што гэта закране іх таксама
Данія паступова пачынае спрашчаць каранцінныя меры. Пра гэта распавяла Ірына Румянцава-Стэнхольм, якая ўжо сёмы год жыве ў Дацкім Злучаным Каралеўстве, але сама — з Берасця.
Яна ўзгадала, як усё пачыналася і як было ўспрынята мясцовым насельніцтвам:
– Я жыву ў краіне Данія, гэта невялікае Каралеўства. Насельніцтва тут складае ўсяго пяць мільёнаў. Жыву я ў горадзе Орхусе, ён прыкладна памерам з Берасце, і гэта другі па велічыні населены пункт краіны. Датчане, як і многія скандынаўскія еўрапейцы, доўгі час не верылі ў тое, што адбывалася. Яны да апошняга верылі, што гэта датычыцца ўсіх, але толькі не нас. Думалі, што гэта ў асноўным праблемы ў Італіі, ды яе краінах-суседках. Але нечакана пачалі прымацца вельмі рэзкія меры. Прэм’ер-міністр выйшла на прамую лінію – на прэсавую канферэнцыю, і рэзка ўсё стала выключацца.
Ірына Румянцава-Стэнхольм звярнула ўвагу на тое, што датчане, як і жыхары іншых краінаў, пакуль не маюць дакладных прагнозаў, колькі будзе цягнуцца каранцін. Гэта можа быць яшчэ некалькі тыдняў, а можа доўжыцца і месяцамі.
Цалкам размова:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота з Укантакце Ірыны Румянцавай-Стэнхольм