Іспанія пачынае прымаць турыстаў, якія прайшлі поўны цыкл вакцынацыі ад COVID-19
Іспанія з панядзелка адкрывае межы для турыстаў, якія прайшлі поўны цыкл вакцынацыі ад COVID-19, паведамляе іспанская тэлерадыёкампанія RTVE.
Фота: AFP
RTVE адзначае, што нароўні з вакцынамі вытворчасці Pfizer, Moderna, AstraZeneca і Janssen, якія ўхвалены Еўрапейскім агенцтвам лекавых сродкаў, Іспанію змогуць наведваць і турысты, прышчэпленыя кітайскімі прэпаратамі Sinopharm і Sinovac-Coronavac.
Згодна з дакументам, падрыхтаваным міністэрствамі аховы здароўя і ўнутраных спраў, апублікаваным у „Афіцыйным дзяржаўным бюлетэні” ўсуботу, турыст, які хоча наведаць Іспанію, папярэдне павінен прадставіць пацверджанне аб праходжанні поўнага цыклу вакцынацыі як мінімум за 14 дзён да ўезду ў краіну. Для гэтага неабходна запоўніць анкету ў інтэрнэце праз спецыяльны дадатак, які згенеруе QR-код, яго турыст павінен падаць як перад адпраўленнем у Іспанію, так і пры праходжанні пашпартнага кантролю.
interfax.by пераклад novychas.by