Іспанію накрыў шторм „Глорыя”
На большай частцы тэрыторыі Іспаніі чакаюцца ліўні, снегапады, вятры і штармавыя хвалі – складаныя ўмовы надвор’я прынёс шторм „Глорыя”. У сувязі з гэтым метэаролагі аб’явілі на 20 студзеня жоўтае, аранжавае і чырвонае папярэджанні ў 33 правінцыях краіны, паведамляе іспанскі рэсурс навін Diario JAEN.
Фота Diario JAEN
У прыватнасці, чырвонае папярэджанне з-за шторму і снегападаў будзе дзейнічаць 20 студзеня ў правінцыях Тэруэль, Альбасетэ, Кастэльён і Мурса. У Барселоне і Жыроне найвышэйшы ўзровень небяспекі аб’яўлены з-за моцных хваль. Аранжавы ўзровень небяспекі ў сувязі з ліўнямі будзе дзейнічаць у Алікантэ, Валенсіі, на Маёрцы і Менорцы.
Паводле прагнозаў метэаролагаў, 21 студзеня неспрыяльныя ўмовы надвор’я захаваюцца на паўночным усходзе Іспаніі, у астатніх частках краіны сітуацыя палепшыцца.