Істотна затрымліваюцца цягнікі з Мурманска і Санкт-Пецярбурга ў Беларусь
Беларуская чыгунка паведаміла пра затрымку па тэхнічных прычынах пасажырскіх цягнікоў №65 Мурманск — Менск і № 229 Санкт-Пецярбург — Смаленск.
Затрымка мурманскага цягніка па прыбыцці на станцыю Віцебск складзе каля 4 гадзін, затрымка цягніка №229 Санкт-Пецярбург — Смаленск складзе каля 6 гадзін.
У сувязі з гэтым, для забеспячэння своечасовага вывазу пасажыраў са станцый Віцебск, Багушэўск, Ворша, Талачын, Крупкі, Барысаў і Жодзіна, якія набылі праязныя дакументы на цягнік №65, прызначаны дадатковы пасажырскі цягнік №665 Віцебск — Менск.
Беларуская чыгунка просіць прабачэння за часовыя нязручнасці.