Італьянскія авіякампаніі атрымалі рэкамендацыі не лятаць над Украінай
Нацыянальная служба грамадзянскай авіяцыі Італіі рэкамендавала авіякампаніям гэтай краіны не знаходзіцца ў паветранай прасторы Украіны.
Пра гэта паведамляе РИА „Новости” са спасылкай на італьянскага транспартнага рэгулятара. У каментарыі агенцтва сказана, што пазбягаць паветранай прасторы Украіны рэкамендавана ўсім авіякампаніям Італіі.
У панядзелак, 14 лютага, бюджэтная авіякампанія Norwegian заявіла, што прыпыняе палёты ва ўкраінскай паветранай прасторы. Пазбягае палётаў над Украінай і іншая нарвежская авіякампанія – Flyr.
Раней ад палётаў ва Украіну адмовілася дацкая KLM. У сваю чаргу, Lufthansa выказала гатоўнасць паступіць гэтак жа, паведамляе officelife.media.
Сітуацыя развіваецца на фоне панікі вакол Украіны, магчымы напад на якую з боку Расеі актыўна абмяркоўваюць заходнія СМІ.