Ізраіль адмовіўся абслугоўваць самалёты „Белавія”



Ізраіль не будзе абслугоўваць самалёты „Белавіі”. З-за гэтага кампанія вымушана адмяніць рэйсы ў Тэль-Авіў аж да канца летняга сезону — да 27 кастрычніка 2022 года.

Ізраіль прыняў такое рашэнне, хаця першапачаткова, 15 траўня 2022 года, быў выдадзены афіцыйны дазвол на палёты і зацверджаны рэйсы па новым раскладзе.

„На падставе выдадзенага дазволу авіякампанія пачала продаж авіябілетаў на новыя рэйсы, першы з якіх быў запланаваны ўжо 2 чэрвеня. Раптоўнае рашэнне ізраільскага боку адмяніць ранейшыя дамоўленасці выклікае здзіўленне”, —  пракаментаваў генеральны дырэктар беларускай авіякампаніі Ігар Чаргінец.