Ізраіль працягнуў забарону на ўезд замежнікаў да 29 снежня
У Ізраілі працягнулі забарону на ўезд замежных грамадзян да 29 снежня, піша The Times of Israel.

Упершыню абмежаванні на паездкі былі ўведзены ў канцы лістапада, з мэтай спыніць распаўсюджванне новага штама каронавіруса. У Міністэрстве аховы здароўя Ізраіля таксама зазначаюць, што ў хуткім часе будзе пашыраны пералік краін, якія не рэкамендавана будзе наведваць ізраільцянам.
Нядаўна стала вядома, што выпадкі амікрон-штама ў Ізраілі – завазныя. Большасць хворых вярнулася ў Ізраіль з-за мяжы – Паўднёвай Афрыкі, Англіі, ЗША, Францыі, ААЭ і Беларусі.
