Ізраіль унёс Беларусь і Кыргызстан у “аранжавы” спіс па COVID-19



Ізраіль унёс Беларусь і Кыргызстан у спіс краін з высокай эпідэміялагічнай небяспекі ў сувязі з эпідэміяй COVID-19. Цяпер у так званым “аранжавым” спісе Ізраіля знаходзяцца 14 краін.

Міністэрства аховы здароўя Ізраіля папярэджвае, што калі не адбудзецца значнага паляпшэння ўзроўню захворвання ў краінах з гэтага спісу, то яны ўвойдуць у спіс краін з максімальнай рызыкай. Грамадзян заклікаюць адпаведным чынам планаваць свае паездкі.

Цяпер у чырвоным спісе знаходзяцца Аргенціна, Бразілія, Індыя, Мексіка, Расея і ПАР. Вылецець у гэтыя краіны можна толькі з дазволу спецыяльнай камісіі. Тым, хто з іх вярнуўся, прыйдзецца адбыць поўны тэрмін каранціну, нягледзячы на вакцынацыю або наяўнасць антыцел пасля хваробы.

Беларускае Радыё Рацыя