Ізраіль упускае турыстаў, прышчэпленых „Спадарожнікам”



Урад Ізраіля пацвердзіў, што прышчэпленыя „Спадарожнікам” турысты з 9 студзеня могуць заязджаць у краіну.

Ізраільскае Міністэрства аховы здароўя афіцыйна паведамляе, што расейскі прэпарат уключаны ў спіс вакцын, якія дазваляюць замежнікам уязджаць у краіну.

Аднак дазвол на ўезд абцяжараны шэрагам дэталяў. Так, турыстам, якія атрымалі прышчэпку „Спадарожнік”, неабходна атрымаць станоўчы вынік сералагічнага аналізу на наяўнасць антыцелаў да COVID, выкананага ў Ізраілі.

Да гэтага часу „Спадарожнік” не ўваходзіў у лік вакцын, з якімі турысты змогуць уехаць у Ізраіль.

Раней паведамлялася, што Ізраіль працягваў забарону на ўезд замежнікаў да 29 снежня, паведамляе officelife.media.