Ізраіль увёў новыя правілы і квоту на ўезд у краіну для ўкраінцаў
Ізраіль не будзе прымаць бежанцаў з Украіны, у краіне таксама ўведзены новыя правілы на ўезд для грамадзян Украіны, і квота на ўезд – 5000 чалавек, пра гэта паведамляе пасольства Украіны ў Ізраілі.

Грамадзяне Украіны зараз могуць уехаць у Ізраіль толькі атрымаўшы спецыяльны дазвол ад МУС Ізраіля. Калі грамадзянін Украіны заязджае ў Ізраіль па запрашэнні грамадзяніна Ізраіля, то тады бок, які запрашае, павінен будзе запоўніць адпаведную дэкларацыю на сайце міграцыйнага ўпраўлення Ізраіля.
