Качка-мандарынка заляцела ў Слонім
На беразе канала Агінскага ў Слоніме гараджане заўважылі прыгожую птушку – качку-мандарынку. Вельмі рэдкая для Беларусі птушка.
Па словах слонімцаў, качка-мандарынка ў Слонім прылятае ўжо не першы год. Дужа ёй, відаць, падабаецца канал Агінскага і звычайныя качкі, якія тут вольна плаваюць ад берага да берага. Але сярод іх вылучаецца сваёй прыгажосцю і арыгінальнасцю качка-мандарынка. Хутчэй за ўсё яна прылятае з Еўропы. Бо там у апошні час, па інфармацыі арнітолагаў, іх гняздзіцца і выводзіцца даволі шмат.
Усе качкі-мандарынкі, ды і звычайныя качкі, зімуюць у тым месцы, дзе не замярзае вада і ёсць корм. Качкі-мадарынкі могуць есці батон, водарасці з дна рэк, траву і г.д. Качкі-мандарынкі менш баяцца людзей, таму спакойна плаваюць каля берагоў рэк.
Беларускае Радыё Рацыя