Калі Беларусь адкрые граніцы? 



Партал Onliner спрабаваў гэта высветліць у чыноўнікаў. Мінула два месяцы з таго часу, як Беларусь закрыла наземныя граніцы на выезд для большасці грамадзян і пакінула толькі магчымасць вылятаць у іншыя краіны на самалёце. Пастанова Савета Міністраў №705, якая ўвяла забарону на выезд з краіны, бестэрміновая. Ніякіх умоў, пры якіх забарона можа быць адмененая, там няма.

У Дзяржаўным пагранічным камітэце журналістам сказалі, што “пакуль няма ніякай новай інфармацыі”. У прэс-службе Савета Міністраў сказалі, што пакуль няма інфармацыі, ці разглядаецца ў гэтым пытанні нейкі новы дакумент. Нічога не ведаюць і ў Міністэрстве аховы здароўя. Таксама няма інфармацыі, да якога ўзроўню павінна знізіцца захворванне на каронавірус, каб граніцы ўрэшце адкрыліся.

Беларускае Радыё Рацыя