Калі беларусы змогуць зноў ездзіць у Літву?
Межы для ўезду грамадзян Беларусі і Расеі будуць зачыненыя як мінімум да чэрвеня. Пра гэта паведаміла кіраўніца літоўскага Міністэрства ўнутраных спраў. Цяпер абмяркоўваецца пытанне пра адкрыццё межаў унутры Еўропы, паведамляе tut.by.
— 15 траўня, максімальны тэрмін, калі ўнутраныя межы Еўропы могуць быць адкрыты, — распавяла міністр унутраных спраў Літвы Рыта Тамашунене.
Літва забараніла ўезд замежным грамадзянам праз неспрыяльную эпідэміялагічную сітуацыю з 16 сакавіка. Выключэнне зрабілі для дыпламатаў, уладальнікаў віду на жыхарства і дальнабойшчыкаў. Забарона на выезд грамадзян Літвы была адменена з панядзелка, 4 траўня. З 10 траўня плануюць аднавіць авіязносіны з некаторымі краінамі.
© DELFI / Domantas Pipas
