Калі Чэхія вернецца да нармальнага жыцця?



Зараз няма ніякіх прагнозаў, калі Чэхія, як і іншыя еўрапейскія краіны, будзе мець магчымасць вярнуцца да нармальнага жыцця.

Хочацца верыць, што гэта адбудзецца ў 2023 годзе, паколькі чэшская эканоміка звязаная цесна з глабальнымі эканамічнымі працэсамі, распавяла беларуска Галіна Навумчык:

– Прагнозы ёсць, што ўсё вернецца да нармальнага жыцця, але чэшскі прэм’ер сказаў Андрэй Бабіш сказаў, што адбудзецца гэта ў 2023 годзе. Чэхія вельмі завязана на сусветную эканоміку. Вы разумееце, тут нават гледзячы па Празе, калі закрытая сфера турызму, то цэнтр Прагі гэта фактычна гатэлі, пансіёны і г.д. Нічога не працуе, рэстараны не працуюць.

Агульная колькасць станоўчых тэстаў на COVID-19 у Чэхіі набліжаецца да мільёна. Амаль што 85% чалавек ужо здаровыя. Памерла звыш 15 тысяч чэшскіх грамадзян.

Беларускае Радыё Рацыя