Калядныя Жыровічы
8 студзеня ў Жыровічах ішоў невялікі снег і было нешматлюдна. Але паціху вернікі з усіх куткоў Беларусі то прыязджалі, то ад’язджалі. Актыўна працавалі іконныя лаўкі на тэрыторыі манастыра, дзе вернікі набывалі сабе абразкі, літаратуру, свечкі. На тэрыторыі манастыра стаіць ёлка, каля якой любяць фатаграфавацца госці. Успенскі сабор часова зачынены і ўсе службы праходзяць у Нікольскай царкве. Такія спакойныя Каляды не толькі на тэрыторыі манастыры, але і ў самім мястэчку Жыровічы.
[Not a valid template]
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонімскі раён, Жыровічы
Фота аўтара