Камень Кравец у Сенненскім раёне
Камень Кравец у Сенненскім раёне – другі па велічыні культавы валун у Беларусі.

«Чортаў камень» («Кравец») мае статус помніка прыроды рэспубліканскага значэння і ахоўваецца дзяржавай. Яго даўжыня складае 10,2 м, шырыня – 6 м, вышыня – 4 м, вага – 340 тон.

Камень ляжыць на беразе ракі Абалянкі.

Вада ракі Абалянкі атачае камень, а пад каменем знікае, як бы сыходзіць у падземныя воды.

Камень як і яшчэ шэраг вялікіх культавых камянёў мае назву Кравец. Камяні – Краўцы аб’яднаныя агульнай легендай, паводле якой людзі клалі на камень палатно і грошы, а назаўтра забіралі гатовае адзенне.

Фінал легенды пра Камень-Кравец стандартная: аднойчы кепскі чалавек вырашыў пажартаваць, кінуў на камень палатно і папрасіў пашыць «ні тое, ні сёе». На другі дзень з’явілася на валуне, недарэчнае адзенне з рукавамі ў нагавіцах і зашытым каўняром – на тым пашыў адзення скончыўся, засталася толькі назва – Кравец.
Беларускае Радыё Рацыя
