Камяні Мальты



Ёсць у мальтыйцаў сімпатычная нацыянальная адметнасць – рабіць твор мастацтва з усяго, што трапляецца пад руку. Лясоў у маленькай астраўной дзяржаве амаль няма, затое ёсць зручны для апрацоўкі пясчанік. Мальтыйскія разбяры намайстрачыліся апрацоўваць гэты камень яшчэ за часамі рымскага панавання.

Шпацыруючы старымі кварталамі Валеты, адразу звяртаеш увагу на каменныя рыцарскія гербы, што аздабляюць старасвецкія будынкі. Калі ўладальнік не меў права на ўласны герб, то на яго доме ўсё адно будзе красавацца невялічкая каменная выява якога-небудзь святога, карабліка ці Мадоны. Фасады сярэднявечных дамоў вабяць вока вышуканымі барэльефамі, цэрквы – статуямі святых, палацы – пышным дэкорам. І нават каменныя лавы для адпачынку ў цэнтры Валеты выглядаюць дасканалымі творамі мастацтва.

Разглядаючы ўсё гэтае каменнае свята,  міжволі задаешся пытаннем: а калі б у мальтыйцаў не было пясчаніку, а было б толькі дрэва – яны б, пэўна, рэзалі з яго ліштвы, як у нас на Гомельшчыне?

[Not a valid template]

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя