Канцлагер Бярозы-Картузскай можа стаць цікавым турыстычным аб’ектам



Бяроза можа стаць аб’ектам гістарычнай важнасці, цікавым для турыстаў. Адным з такіх аб’ектаў з’яўляецца мала вывучаны беларускімі гісторыкамі канцлагер Бярозы-Картузскай.

Паводле краязнаўцы Сяргея Кнырэвіча, апошніх гадоў 30 ніякіх публікацый, вартых увагі, па канцлагеры не было:

– Гэта цікавая тэма, якая, як я лічу, абсалютна не асвечаная. Нядаўнія ўкраінскія публікацыі Ільіна – гэта цікавы дакументальны матэрыял, які сапраўды гэтую гісторыю канцлагера развівае.

Па словах краязнаўцы, нядаўна з’явіўся варты ўвагі дакументальны матэрыял “Нарысы гісторыі Бяроза-Картузскага канцлагера (ліпень 1934 – верасень 1939)” Аляксандра Ільіна і Пятра Мазура на ўкраінскай мове.

Ахова лагера, верасень 1934 г., фота Кнырэвіча

Бярозаўскі гісторыка-краязнаўчы музей толькі зараз пачаў рабіць нейкія крокі па вывучэнні матэрыяла ў архівах, адзначае Сяргей Кнырэвіч:

– Я ведаю, што зараз новая дырэктарка. Яна працавала ў Кобрыньскім архіве. У прынцыпе адчуваецца зацікаўленасць. Я сустракаўся з усімі дырэктарамі цягам апошніх 20 гадоў. Гэта адзіны дырэктар, які праяўляе жывы інтарэс.

Паводле Сяргея Кнырэвіча, пры Польшчы канцлагер называўся “месцам адасаблення”, дзе ўтрымліваліся крымінальныя і палітычныя вязні. Савецкая ўлада назвала яго страшным словам “канцлагер”. Хаця канцлагер Бярозы-Картузскай нельга нават параўнаць з расейскімі ГУЛАГамі і нямецкімі канцлагерамі, дзе загінулі мільёны бязвінных вязняў.

Ахоўнік лагера жнівень 1934 г., фота Кнырэвіча

Цалкам матэрыял у далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя