Капліца ў Друскеніках



Частыя наведнікі курортных Друскенікаў добра ведаюць мясцовыя храмы – каталіцкі касцёл і праваслаўную царкву ў самым цэнтры мястэчка. Але ёсць у гэтай мясцовасці яшчэ адна хрысціянская капліца, знаходзіцца яна на могілках непадалёк аўтавакзалу і маляўнічага возера.

Старой драўлянай праваслаўнай капліцы ўжо няма. Яна прыйшла ў заняпад і была разабраная ў 2018 годзе.

Захавалася мураваная каталіцкая капліца ў неагатычным стылі.

Ладзік Майніч, Беларускае Радыё Рацыя, фота аўтара