„Карабель міру” у Чорным моры



„Peaceboat” („Карабель міру”) – арганізацыя, якая базуецца ў Токіо і ужо некалькі дзесяцігоддзяў займаецца тым, што фрахтуе пасажырскія караблі і арганізуе на іх падарожжы для турыстаў (у асноўным – японскіх) з сацыяльна-міратворчым ухілам.

Падчас войнаў і канфліктаў „Peaceboat” можа выступаць як нейтральная пляцоўка для перамоваў.

IMG_2264

„Peaceboat” працуе па аднаўленні адносін паміж Японіяй і краінамі, якія пацярпелі ад яе ў Другую сусветную вайну, ажыццяўляе гуманітарныя акцыі у праблемных рэгіёнах, выступае супраць атамных электрастанцый, вывучаюць вопыт у сферы аднаўляльных крыніц энергіі.

У гэтым годзе ў першай палове верасня гэты карабель знаходзіўся ў Чорным моры. 9.09 – у Стамбуле, 10.09 – у Бургасе, 11.09 – ў Канстанцы, 12.09 – у Адэсе, 14.09 – у Сочы.

[Not a valid template]

Улічваючы развіццё падзей ва Украіне, прадстаўнікі “Караблю міру” хацелі бы, каб іх візіт мог мець станоўчы эфект у цяперашняй сітуацыі.

З гэтай прычыны на борце „Peaceboat” адбылася сустрэча з прадстаўнікамі Усходне Еўрапейскай групы па папярэджанні канфліктаў (East Europe GPPAC Network), у якую уваходзяць недзяржаўныя арганізацыі з Украіны, Беларусі, Малдовы і Расеі.

З Беларусі ў гэтай супольнасці арганізацыяў прадстаўлены Праваабарончы цэнтр „Вясна”.

Падчас сустрэчы пасажыры і кіраўнікі “Карабля міру” даведаліся пра сітуацыю ў рэгіёне. А 12 верасня ў Адэсе адбылася прэс-канфераэнцыя і 3 круглыя сталы, арганізаваныя Адэскай абласной групай медыяцыі.

Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя