Кар’ер крэйды ў Мельніку – адно з шаснаццаці новых цудаў Польшчы 2023



Адкрыты кар’ер крэйды ў Мельніку на Падляшшы з’яўляецца адным з шаснаццаці новых цудаў Польшчы 2023. Так прагаласавалі інтэрнэт-карыстальнікі ў плебісцыце часопіса National Geographic Traveler. Удзел у галасаванні ўзялі 120 тысяч чалавек, а на выбар яны мелі 48 самых прыгожых, арыгінальных і часта малавядомых месцаў з усёй краіны.

Фота: mielnik.com.pl

Адкрытая шахта крэйды ў Мельніку — адзіная дзеючая шахта такога тыпу ў Польшчы. Пачатак здабычы мелу ў Мельніку адносіцца да XVI ст. На шахту ў Мельніку можна паглядзець са спецыяльнай агляднай пляцоўкі.

Іншыя цуды Польшчы, абраныя падчас плебісцыту, гэта – крэпасць Ныса, Жалезная роварная сцежка ў Сілезіі, Блендаўская пустыня ды іншыя.