Карпацкія краявіды



Чалавеку недасведчаннаму, які ўпершыню трапляе ў Карпаты, даводзіцца цяжка. Ногі гудуць ад пераходаў па гарах, у арганізме адбываюцца дзіўныя хімічныя працэсы, звязаныя з акліматызацыяй, а ўваччы стракаціць ад нязвыклых для Беларусі краявідаў.

Да доўгіх пераходаў нават самы недасведчаны турыст звыкае на другі, максімум на трэці дзень. Праблема акліматызацыі вырашаецца пры дапамозе шклянкі добрага карпацкага віна за вячэрай. А вось прызвычаіцца да пабачанага ў гарах немагчыма: краявіды штохвіліну раскрываюцца чароўным вэлюмам, і кожны ўзгорак, кожнаю скалу хочацца зафіксаваць у памяці на ўсё жыццё…

Марцін Война, Беларускаке Радыё Рацыя